![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Scythia_Minor_map-en.svg/langbe-640px-Scythia_Minor_map-en.svg.png&w=640&q=50)
Скіфскія манахі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скіфскія манахі — агульнапрынятая назва групы з чатырох манахаў, якія жылі на тэрыторыі Візантыйскай імперыі ў пачатку VI стагоддзя. Ініцыяваныя імі хрысталагічныя спрэчкі сталі важным фактарам у складаных узаемаадносінах паміж Усходняй і Заходняй праваслаўнымі цэрквамі. Аб саміх манахах мала што вядома, акрамя іх імёнаў (Ахіл, Ян, Лявонцій і Маўрыкій), паколькі іх роля ў гісторыі царквы не выйшла за межы гэтага эпізоду.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Scythia_Minor_map-en.svg/640px-Scythia_Minor_map-en.svg.png)
Канфлікт пачаўся ў канцы 510-х гадоў у правінцыі Малая Скіфія на тэрыторыі сучаснай Румыніі і Балгарыі. Гэтая царкоўная вобласць знаходзілася ў царкоўнай юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату, але па мове была блізкая да Рыма.
«Скіфскія манахі» на чале з Янам Максэнціем былі абвінавачаныя ў Канстанцінопалі ў монафізіцтве за сваю прыхільнасць да тэапасхіцкага выразу «Сын Божы пацярпеў плоццю». Аднавіўшы хрысталагічную палеміку V стагоддзя, яны звярнуліся за падтрымкай да Папы Гармізда, які, не асуджаючы дадзеную формулу, лічыў яе двухсэнсоўнай і таму адмовіў манахам у падтрымцы. У рэшце рэшт пасля некаторых ваганняў візантыйскі трон у асобе будучага імператара Юстыніяна I пагадзіўся з поглядамі манахаў. Пачынаючы з 520-х гадоў, рэлігійная палітыка імператара, накіраваная на аб’яднанне Папы, Канстантынопальскай царквы і антыхалкідонскага Усходу Візантыйскай імперыі, будзе сканцэнтравана на тэапасхісцкай формуле, неабходнай для дасягнення міру і згоды[1].