From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Максэнцій (лац.: Joannes Maxentius) — хрысціянскі багаслоў і рэлігійны дзеяч, быў візантыйскім лідарам групы скіфскіх манахаў, тады хрысціянскай меншасці на тэрыторыі Скіфіі. Абараніў Багаслоўе Касцёла ў барацьбе з ерасямі Канстантынопальскай царквы і нават удакладніў тэалагічныя погляды Папы Гарізда.
Ян Максэнцій | |
---|---|
Род дзейнасці | багаслоў |
Дата нараджэння | V стагоддзе |
Дата смерці | VI стагоддзе |
Змагаўся з ерасямі ў часы імператара Юстына I (518—527). Стаў вядомы ў гістарычных крыніцах Канстанцінопаля ў 519—520 гг. Скіфскія манахі распрацавалі формулу: «Адзін з Тройцы пацярпеў у плоці», каб выключыць нэстарыянства і монафізіцтва. Выступаючы за правiльнасць паняццяў хрысціянства сутыкнуліся з рэзкай апазіцыяй з боку імперскай улады Візантыі і Канстанцінопальскага патрыярха. Ян Максэнцій звярнуўся да Папскага легата ў Канстанцінопалі.
Калі не атрымалі адказу ад Папы, некаторыя з манахаў (не Максэнцій) выехалі ў Рым, каб асабіста сустрэцца з Папам Гарміздам. Таксама па падтрымку ў справе барацьбы з ерасямі, яны звярнуліся да біскупаў Афрыкі і Fulgentius Cartagena, якія падтрымалі іх. У пачатку жніўня 520 года скіфскія манахі пакінулі Рым.
Мяркуецца, Максэнцій быў «архімандрытам Іаанам», якому афрыканскія біскупы пасылалі сваё пасланне «Epistula synodica».
Максэнцій з’яўляецца аўтарам работ
Яго творы, першапачаткова напісаны на лацінскай мове, захаваліся ў досыць нездавальняючым стане.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.