Скіры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скіры (Skiren, Sciren) — германскае племя, якое належала да гоцкай групы і жыло першапачаткова ля Балтыйскага мора і па Вісле на поўнач ад Карпат; злучыўшыся з ругами і геруламі, яны ў канцы II стагоддзя нашай эры накіраваліся да Чорнага мора; каля 454 г. яны з'явіліся на Сярэднім Дунаі і ў цяперашняй Mаравіі. Як самастойнае племя, скіры цалкам загінулі ў барацьбе з остготамі ў 457-471 гг.; сляды іх згубіліся паміж ругамі і свевамі або сярод рымскіх наймітаў у полчышчах Адаакра.