From Wikipedia, the free encyclopedia
Скрыпторый (лац.: scriptorium ад scriptor — «пісец, перапісчык») — майстэрня па перапісцы рукапісаў, пераважна ў манастырах. Першыя скрыпторыі паўсталі ў VI—VII стагоддзях на поўдні Італіі, у Францыі, у Ірландыі, Іспаніі. Найбольшай славай у эпоху Карла Вялікага карыстаўся скрыпторый Турскага манастыра Святога Марціна, абатам якога быў Алкуін.
Спачатку кнігу (як і ў часы позняй антычнасці) пісалі пад дыктоўку, трымаючы матэрыял для пісьма на каленях. Сталоў не было. Затым, верагодна, у VII стагоддзі, у майстэрнях з’явіліся сталы. Ва ўсякім выпадку, менавіта да гэтага часу ставяцца іканаграфічныя малюнкі каліграфаў, якія сядзяць за сталамі. З VIII—IX стагоддзяў падобныя выявы сталі нормай. У XIII стагоддзі скрыпторыі прыходзяць у заняпад, кніжнай вытворчасцю пачынаюць займацца гарадскія рамеснікі.
Скрыпторый на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.