From Wikipedia, the free encyclopedia
Скандынаўскі крыж — крыж на сцягу, вертыкальная крыжавіна якога зрушана ў бок драўковага краю палатна. Сімвалізуе хрысціянства. Упершыню падобны крыж з'явіўся на сцягу Даніі — Данеброгу.
У наш час скандынаўскі крыж прысутнічае на сцягах пяці дзяржаў — Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі, на сцягах некаторых тэрытарыяльных утварэнняў Паўночнай Еўропы, а таксама на сцягах некаторых фіна-ўгорскіх народаў.
З'яўленне скандынаўскага крыжа на сцягах Аркнейскіх і Шэтландскіх астравоў у складзе Вялікабрытаніі не выпадкова. Гэтыя тэрыторыі працяглы час былі звязаны з Нарвегіяй, аднак пазней адышлі да Вялікабрытаніі.
Таксама скандынаўскія крыжы ёсць на сцягах народаў фіна-ўгорскай групы, якія пражываюць на паўночным захадзе Расіі — вепсаў[1], водзі, інграў, карэлаў[2], людыкаў (карэлаў-людыкаў) і сету.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.