![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e6/Seto_valdo_kaupa.jpg/640px-Seto_valdo_kaupa.jpg&w=640&q=50)
Сету (дыялект)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыялект сету, сетускі дыялект (альбо мова се́ту, се́туская мова) — адна з паўднёваэстонскіх гаворак альбо дыялект вырускай мовы. Таксама можа лічыцца гаворкай эстонскай мовы альбо самастойнай мовай.
Хуткія факты Мова сету, Саманазва ...
Мова сету | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | seto kiil |
Краіны | Эстонія, Расія |
Рэгіёны | Сетумаа |
Агульная колькасць носьбітаў | 13 000 (2011) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка |
LINGUIST List | vro-set |
Glottolog | seto1244 |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Flag_of_Setomaa.svg/640px-Flag_of_Setomaa.svg.png)
Распаўсюджаная сярод лакальнае фіна-ўгорскай супольнасці сету, якая вельмі блізкая да эстонцаў. Носьбіты мовы пражываюць галоўным чынам у Пячорскім раёне (Пскоўская вобласць, Расія) і на ўсходзе эстонскіх паветаў Пылвамаа і Вырумаа. Гістарычна гэтая тэрыторыя мае назву Сетумаа (у перакладзе з эстонскае «зямля сету»).
Мова імкліва вымірае — з прыкладна 10 200 сету родную мову ўжываюць толькі 5000.