From Wikipedia, the free encyclopedia
Сербскі крыж (сербск.: Српски крст) — сімвал Сербіі, сербскага народа і Сербскай праваслаўнай царквы. З’яўляецца грэчаскім (роўнабаковым) крыжам, па баках якога намаляваны чатыры стылізаваных Ͻ і С-падобных крэсіва.
Такая форма крыжа першапачаткова выкарыстоўвалася ў Візантыйскай імперыі; ў візантыйскім варыянце замест сербскіх крэсіва на сцягу было чатыры літары Β (віта), якія азначалі візантыйскі дэвіз «Βασιλεὺς Βασιλέων, Βασιλεύων Βασιλευόντων» («Цар цароў, які валадарыць над царамі»). Аднак у сучаснай Сербіі чатыры крэсіва часам тлумачацца як чатыры літары С, і такім чынам, як дэвіз «Само склада Србина спасава» («Толькі адзінства выратуе сербаў»).
Сербскі крыж прысутнічае на гербе и сцягу Сербіі, а таксама сцягу Сербскай праваслаўнай царквы. На гербу Сацыялістычнай Рэспублікі Сербія былі намаляваны чатыры крэсіва без крыжа.
Сербская крыж часам вышываюць на верхняй частцы чарнагорскіх кап.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.