From Wikipedia, the free encyclopedia
Сентыменталізм (фр.: sentimentalisme, ад па-англійску: sentimental, па-французску: sentiment — пачуццё) — кірунак у еўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст.
Дамінантай чалавечай прыроды сентыментылізм абвясціў пачуццё, а не розум, што адрознівала яго ад класіцызму. Не парываючы з Асветніцтвам, сентыменталізм застаўся верным ідэалу нарматыўнай асобы, аднак умовай яе ажыццяўлення палагаў не разумнае пераўладкаванне свету, а вызваленне і ўдасканальванне натуральных пачуццяў. Герой асветніцкай літаратуры ў сентыменталізме болей індывідуалізаваны, яго ўнутраны свет узбагачаецца здольнасцю суперажываць, чуйна адгукацца на тое, што адбываецца вакол. Па паходжанню (ці па перакананнях) сентыменталісцкі герой — дэмакрат; багаты ўнутраны свет простага чалавека — адна з асноўных адкрыццяў і заваяванняў сентыменталізма. |
Артыкул занадта кароткі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.