From Wikipedia, the free encyclopedia
Семядоля (з грэч. Κοτυληδών kotylēdōn — «каціла», «кубак», «чаша») з’яўляецца важнай складовай часткай зародка насення расліны.
Семядолі — зародкавыя лісткі, якія развіваюцца ў насенні. У аднадольных раслін адна семядоля, у двухдольных — дзве. Голанасенныя звычайна маюць ад двух да 24 семядоляў, іх колькасць не фіксаваная і залежыць ад віду, у многіх відаў яшчэ і вар’іруецца ад расліны да расліны. Больш семядоляў сярод вядомых раслін мае від хвоі Pinus maximartinezii, які расце ў гарах Мексікі — ад 18 да 24, на іншым канцы спектру знаходзяцца такія віды як вечназялёны кіпарыс, у якіх усяго дзве семядолі.
Семядолі выконваюць розную функцыю. У раслін з надземных нарастаннем выходзяць на паверхню і фотасінтэзуюць да пачатку закладкі сапраўднага лісця. Могуць выконваць функцыю назапашвання і на пачатковых стадыях развіцця спарафіту паглынаць і пераназапашваць пажыўныя рэчывы з эндасперма. У злакаў адзіная семядоля — шчыток — выконвае паглынальную функцыю, асімілюючы пры прарастанні пажыўныя рэчывы эндасперма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.