Селецкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́лецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Селецк.
Селецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Селецк |
Дата ўтварэння |
14 кастрычніка 1924, 29 лютага 1968 |
Дата скасавання |
4 студзеня 1964, 29 чэрвеня 2006 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 14 кастрычніка 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сялец. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. У 1935 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вобчае. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бярэзнікі, Выемка, Глод, Дубавое, Завод, Ільінка, Ніва, Паднямонец, Парэчча, Пахар і Селішча)[1]. 4 студзеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вецярэвіцкага сельсавета.
28 лютага 1968 года ўтвораны зноў у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. У 1976 годзе скасаваны вёскі Сялец II і Сялец III (зліліся з вёскай Вобчае)[2]. 9 ліпеня 1976 года вёска Вобчае перайменавана ў Селецк[3]. У 1978 годзе скасавана вёска Круглае[4]. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вецярэвіцкага сельсавета[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Борцы, Бярэзнікі, Выемка, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецк, Селішча і Ямнае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.