прылада для вымэння інтэрвалаў часу з дакладнасцю да доляў секунды From Wikipedia, the free encyclopedia
Секундамер — прылада, здольная вымяраць інтэрвалы часу з дакладнасцю да доляў секунды. Не варта блытаць з таймерам. Звычайна выкарыстоўваюцца секундамеры з дакладнасцю вымярэння 1/10 і 1/100 секунды. Але са з’яўленнем сучасных тэхналогій з’явілася магчымасць вымяраць час значна больш дакладна — да дзесяцітысячных далей і яшчэ больш дакладней.
Самыя простыя ў кіраванні аднакнопкавыя секундамеры маюць адну кнопку кіравання, сумешчаную з механізмам завода спружыны. Першы націск на кнопку ўключае секундамер. Другі націск на кнопку спыняе секундамер. Трэці націск на кнопку устанаўлівае стрэлкі секундамера ў пачатковае нулявое становішча. Кручэнне гэтай жа кнопкі заводзіць спружыну секундамера.
Больш складаныя мадэлі маюць тры кнопкі. Яны дазваляюць рабіць запуск, спыненне секундамера, а таксама фіксаваць прамежкавыя інтэрвалы часу (час круга). Абнуленне — з дапамогай адной кнопкі. Дакладнасць механічных секундамераў, як правіла, — 1/10 сек.
Адрозніваюцца ад механічных падвышанай дакладнасцю (1/100 сек) і шырэйшым функцыяналам. У асобных абласцях (напрыклад, аўтагонкі) прымяняюцца секундамеры з лазернай засечкай моманту фінішу. Іх дакладнасць — 1/1000 сек і вышэй.
У першую чаргу секундамеры выкарыстоўваюцца ў спорце для дакладнага вымярэння адрэзка часу, які запатрабаваўся спартсмену для правядзення нейкага практыкавання, напрыклад у спрынце ці плаванні.
Секундамер выкарыстоўваецца:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.