![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Sequoiadendron_giganteum_levila.png/640px-Sequoiadendron_giganteum_levila.png&w=640&q=50)
Секвоядэндран
From Wikipedia, the free encyclopedia
Секвоядэндран (Sequoiadendron) — род дрэў сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae), адзіны сучасны від — секвоядэндран гіганцкі (Sequoiadendron giganteum), таксама называюць велінгтонія, гіганцкая секвоя, вялікае дрэва, мамантавае дрэва.
Секвоядэндран гіганцкі | ||||||||||||||
![]() | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Sequoiadendron giganteum (Lindl.) J.Buchholz | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||
|
Назву від атрымаў з-за аграмадных памераў і знешняга падабенства яго вялізных віслых галін з біўнямі маманта. Гэты від быў шырока распаўсюджаны ў паўночным паўшар'і ў канцы крэйдавага перыяду і ў трэцічным перыядзе, зараз захавалася толькі каля 30 гаёў, якія знаходзяцца на заходнім схіле Сьера-Невада ў Каліфорніі на вышыні 1500—2000 м над узроўнем мора. Менавіта cеквоядэндраны (а не секвоі) можна ўбачыць у нацыянальным парку Секвоя. Культывуецца ў парках і садах Сярэдняй Еўропы і на поўдні Еўразіі. Некаторыя гіганцкія экзэмпляры маюць уласныя імёны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Sequoiadendron_giganteum_MHNT.BOT.2004.0.191.jpg/640px-Sequoiadendron_giganteum_MHNT.BOT.2004.0.191.jpg)
Вечназялёныя хваёвыя дрэвы. Жывуць да 2,5 тыс. (паводле іншых звестах, да 3—4 тыс.) гадоў. Ствол прамы, стройны, вышынёю да 100 м, дыяметрам да 10 м, у старых дрэў свабодны ад галін амаль да палавіны. Крона густая, канічная або акруглая. Ігліца размешчана спіральна, шышкі даўжынёй 5—7,5 см.
Дэкаратыўныя расліны.