From Wikipedia, the free encyclopedia
Себасцьян Брант (ням.: Sebastian Brant; 1458, Страсбург — 10 мая 1521, Страсбург) — нямецкі сатырык XV стагоддзя, аўтар сатырычнага твора «Карабель дурняў», пісьменнік, юрыст, «доктар абодвух праў».
Себасцьян Брант | |
---|---|
англ.: Sebastian Brant | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1458[1][2][…] ці 1458[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1521[5] |
Месца смерці | |
Жонка | Elisabeth Bürgis[d] |
Дзеці | Onophrius Brant[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, паэт-песеннік, паэт-адвакат, філосаф, пісьменнік |
Кірунак | нямецкае Адраджэнне[d] |
Мова твораў | сярэдневяковая лацінская[d] |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Вывучаў юрыспрудэнцыю і класічную літаратуру ў Базелі, у 1484 годзе атрымаў права выкладання, а ў 1489 годзе — званне доктара абодвух праў.
Імператар Максіміліян дараваў яму тытул пфальцграфа і званне саветніка.
Аўтар сатырычна-дыдактычнай паэмы «Карабель дурняў» (1494), у вобразах якой персаніфікаваў разнастайныя праяўленні чалавечага глупства. Выступаючы ў ролі аднаго з герояў паэмы, Брант не толькі выкрываў заганы, уласцівыя як чалавечаму роду ўвогуле, так і яго сучаснікам, але і заклікаў да пераадолення чалавечага глупства з дапамогаю розуму. Паэма напісана жывой народнай мовай. Яе праілюстраваў А. Дзюрэр.
Брант апублікаваў таксама шэраг юрыдычных, тэалагічных і літаратурных тэкстаў, у т.л. творы Ф. Петраркі і інш.
У традыцыях «літаратуры пра дурняў», ля вытокаў якой стаіць Брант, тварылі Эразм Ратэрдамскі, Т. Мурнер , Г. Сакс і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.