Свіслацкі сельсавет (Свіслацкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свіслацкі сельсавет.
Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 2000 г. гарадскі пасёлак) Свіслач (не ўваходзіць у склад).
Хуткія факты Свіслацкі сельсавет, Краіна ...
Свіслацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Свіслацкі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Свіслач (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 984 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Вердаміцкага сельсавета перададзены вёскі Казейкі, Монтаўты, Несцеравічы, Сакі, Ханчыцы[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2639 чалавек[2], з іх 74,7 % — беларусы, 18,4 % — палякі, 4,6 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1984 чалавекі[4].