Свята-Успенская царква (Лаўрышава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Успенская Ла́ўрышаўская царква, Ла́ўрышаўская царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць), помнік драўлянага дойлідства канца XVIII ст. Належыць Свята-Елісееўскаму Лаўрышаўскаму мужчынскаму манастыру, аднаму з найбольш старадаўніх у Беларусі (заснаваны ў XIII ст.). Упершыню згадваецца ў 1517 г. як царква манастыра, наноў пабудавана ў 1775 г. (магчыма, на месцы ранейшага храма), і за сваю гісторыю ніколі не зачынялася. Знаходзіцца на першапачатковым месцы размяшчэння манастыра, у цяперашні час з'яўляецца самым старадаўнім яго будынкам.
Хуткія факты Лаўрышаўская царква Успення Прасвятой Багародзіцы, Краіна ...
![]() | |
Лаўрышаўская царква Успення Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
Свята-Успенская царква в. Лаўрышава ў 2013 г. | |
53°41′09″ пн. ш. 26°09′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
вёска | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Навагрудская і Лідская |
Тып будынка | прыходская царква |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Заснавальнік | Лаўрышаўскі манастыр |
Першае згадванне | 1517 |
Будаўніцтва | 1770-я — 1775 |
Асноўныя даты | |
1596 — грэка-каталіцкая |
|
Статус | храм манастыра |
Стан | дзеючая |
Сайт | (руск.) |
![]() |
Закрыць
Хуткія факты
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000748 |
Закрыць