Свята-Мікалаеўская брацкая царква (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Мікалаеўская брацкая царква — праваслаўны храм горада Брэста. Помнік архітэктуры.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская брацкая царква | |
---|---|
52°05′52,2″ пн. ш. 23°41′21,82″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Канфесія | Руская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Архітэктар | І. К. Плотнікаў |
Будаўніцтва | 1904—1906 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000021 |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | stnikolas.hram.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква пабудавана ў 1904-06 гадах з цэглы на месцы мураванага кафедральнага Мікалаеўскага сабора, у якім у 1596 годзе была прынята Берасцейская унія. Праект, верагодна, створаны гродзенскім губернскім архітэктарам І.К.Плотнікавым; у 1895-96 гадах разглядаўся губернатарствам. Будаўніцтва вялося на ахвяраванні маракоў і афіцэраў — удзельнікаў руска-японскай вайны, якія лічылі Свяціцеля Мікалая сваім заступнікам, і на сродкі брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая і Афанасія, прападобнага ігумена Брэсцкага. Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1991 года ў будынку размяшчалася сховішча Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Царква адноўлена ў 1996 годзе на ахвяраванні прыхаджан і гарадскіх прадпрыемстваў.
Крыжова-купальны храм вырашаны ў руска-візантыйскім стылі з элементамі маскоўскага царкоўнага дойлідства 17 стагоддзя. У падоўжана-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе 8-гранная званіца з адкрытым верхнім ярусам-звонам, завершаным высокім шатром з макаўкай. Званіца аб'яднана з цэнтральным 2-ярусным аб'ёмам працяглай трапезнай, падзеленай радамі арачных аконных праёмаў на 2 ярусы. Кубападобны аб'ём сяродкрыжжа завершаны маляўнічым 5-купаллем. З усходняга боку да цэнтральнага аб'ёму далучаецца 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны ўваход падкрэслены манументальнай паперцю ў выглядзе 3-пралётных вісячых аркатур і з высокім 2-гранным шчытом на магутных слупах. Аналагічна, але ў меншым маштабе, вырашаны вуглавыя ўваходы цэнтральнага аб'ёму. Рознавялікія арачныя аконныя праёмы аформлены плоскаснымі ліштвамі, філёнгамі. У дэкоры выкарыстаны формы старажытнарускага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя аркі, філёнгавыя лапаткі, квадратныя разеткі, бочкападобныя фігурныя калонкі, зубчастыя фрызы.
У інтэр'еры скляпенні пакрыты роспісам. Апсіда вылучана 3-ярусным драўляным іканастасам. У храме захоўваюцца абраз Міколы Цудатворцы (у алтары). мошчы велікамучаніка Афанасія Філіповіча. Сярод культавых рэліктаў — частка дрэва Крыжа Жыватворнага Гасподня, на якім быў распяты Ісус, мошчаў Свяціцеля і Цудатворцы Чарнігаўскага Феадосія і інш. Асабліва шануецца Святое Укрыжаванне з часткай каменю з Галгофы.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000021 |
Свята-Мікалаеўская брацкая царква (Брэст) на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.