Сахель
прыродная зона ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сахе́ль[1] (ад араб. ساحل, сахель, у перакладзе азначае «бераг», «мяжа» ці «ўзбярэжжа») — трапічная саванна ў Афрыцы, якая з’яўляецца своеасаблівым пераходам паміж паўночнай Сахарай і паўднёвымі, больш урадлівымі землямі, больш вядомымі як афрыканскі рэгіён Судан (не блытаць з дзяржавай Судан).