адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сар’я́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сар’я.
Знаходзіцца на захадзе Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Сар’янка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сардыцкага сельсавета[1].
26 сакавіка 1973 года цэнтр Сардыцкага сельсавета перанесены ў вёску Сар’я, Сардыцкі сельсавет перайменаваны ў Сар’янскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Бігосаўскага сельсавета перададзены вёскі Ворзава, Крывасельцы, Ліпаўкі і Росіца[4]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Зулава[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1305 чалавек[6], з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 1034 чалавекі[8].
Населеныя пункты ў межах сельсавета (у дужках пазначана колькасць жыхароў па стане на 1.01.2010):
У 2007 г. саўгас «Росіца» быў далучаны да саўгаса «Дрысенскі», што пацягнула змену межаў сельсаветаў. У сувязі з гэтым частка паселішчаў Бігосаўскага с/с перайшла ў Сар’янскі с/с.
Знікшыя пасля Другой Сусветнай вайны вёскі (справа пазначаны год знікнення):
Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка, рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20 і абласная аўтадарога Верхнядзвінск — Асвея.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.