From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарэпта, Царфат (фінік. , іўр.: צרפת, стар.-грэч.: Σάρεπτα) — старажытны горад на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора, руіны якога размешчаны на тэрыторыі сучаснага паселішча Сарафанд у паўднёвым Ліване.
Заснавана не пазней XV ст. да н.э. фінікійцамі, пра што сведчыць яго назва (з фінікійскі перакладаецца як «плавільня»). Упершыню была згадана ў егіпецкіх дакументах XIV ст. да н.э. пад назвай 'Цаарпуці'. Ужо тады Сарэпта знаходзілася пад уплывам, а пасля — і пад уладай Сідон а. Пасля разгрому Сідона Салманасарам V (722 г. да н.э.), быў перададзены асірыйцамі цірскаму цару. У 701 г. да н.э. Сарэпту захапіў Сінахерыб, які вярнуў горад сіданянам.
У эліністычную і рымскую эпохі горад быў размешчаны крыху на поўдзень ад старажытнага цэнтра. Мясцовы порт ўспамінаюць Іосіф Флавій [1] і Пліній Старэйшы [2]. Паколькі сярод яўрэяў захоўвалася памяць пра наведванне Сарэпты старазапаветным прарокам Ільёй [3], з распаўсюджваннем хрысціянства сярод мясцовай абшчыны замацаваўся культ гэтага святога. Прысвечаную яму святыню («Валі аль-Кадзір») ўшаноўвалі і мусульмане, якія авалодалі Сарэптай у VII ст.
У візантыйскія часы Сарэпта была пераўтворана ў крэпасць, ажыўленае гарадское жыццё ў якой працягвалася яшчэ ў 1185 годзе. Аднак ужо праз стагоддзе горад абязлюдзіў - падарожнікі казалі, што на месцы Сарэпты знайшлі не больш як восем жытлаў [4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.