![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Flag_of_Sark.svg/langbe-640px-Flag_of_Sark.svg.png&w=640&q=50)
Сарк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарк (фр.: Sercq) — востраў у Атлантычным акіяне ў складзе Нармандскіх астравоў, самы малы з чатырох найбуйнейшых астравоў архіпелага. Плошча — 5 км². Насельніцтва — каля 600 чалавек (2002). Сарк называюць апошнім аплотам феадалізму, таму што тут усё яшчэ захаваўся феод. Васалы і па сённяшні дзень маюць значна большы палітычны ўплыў, чым астатнія жыхары.
| |||||
![]() | |||||
Дзяржаўны гімн Сарка | |||||
Дата незалежнасці | Частка кароннай зямлі Гернсі![]()
| ||||
Афіцыйная мова | англійская, французская, саркская | ||||
Сталіца | Рэзідэнцыя сеньёра. Сарк не мае сталіцы. | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Каралева Сеньёр Сарка | Елізавета II Джон Майкл Бамонт | ||||
Плошча • Усяго | 5,45 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2002) • Шчыльнасць | 600 чал. 110 чал./км² | ||||
Валюта | Фунт стэрлінгаў, Фунт Гернсі (GBP) [1] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gg | ||||
Тэлефонны код | +44 | ||||
Часавы пояс | +1 | ||||
|
Асаблівасці фаўны абумоўлены геаграфічным месцазнаходжаннем вострава. На Сарку няма рэптылій і буйных млекакормячых; адзінымі прадстаўнікамі апошніх з'яўляюцца трусы і пацукі. Вожык быў завезены на востраў толькі ў 1986 годзе. На востраве распаўсюджана белазубка малая (Crocidura suaveolens) — від, які не сустракаецца ў суседняй Нармандыі і на востраве Гернсі.
Важная роля ў эканоміцы вострава належыць турызму, асабліва ў летні перыяд.
На востраве забаронена карыстацца аўтамабілямі, але дазволеныя веласіпеды і конныя экіпажы. Жыхары вострава могуць карыстацца трактарам. Матарызаваным транспартам могуць карыстацца толькі пенсіянеры і інваліды.