![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/91/Bandera_San_Marcos.svg/langbe-640px-Bandera_San_Marcos.svg.png&w=640&q=50)
Сан-Маркас (Гватэмала)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Маркас.
Сан-Маркас (ісп.: San Marcos) — горад і муніцыпалітэт у Гватэмале. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага дэпартамента.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Сан-Маркас
| ||||||||||||||||||||
Закрыць
Сан-Маркас размешчаны на паўднёвым захадзе краіны прыкладна за 250 км на паўночны захад ад сталіцы краіны - горада Гватэмала і за 52 км на паўночны захад ад г. Кесальтэнанга. Разам з г. Сан-Пэдра-Сакатэпек стварае адзіную агламерацыю. Размешчаны на вышыні 2398 метраў над узроўнем мора ў гарах Сьера-Мадрэ-дэ-Ч'япас (Сьера-Мадрэ). Побач з горадам праходзіць Панамерыканская шаша.
Насельніцтва па стане на 2012 год складала 46046 чалавек.