![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Bandera_de_Santiago_de_Compostela.svg/langbe-640px-Bandera_de_Santiago_de_Compostela.svg.png&w=640&q=50)
Сант’яга-дэ-Кампастэла
горад у Іспаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сант’я́га-дэ-Кампастэ́ла (ісп.: Santiago de Compostela) — горад у паўночна-заходняй Іспаніі, сталіца аўтаномнай супольнасці Галісія. Насельніцтва — 95 207 (2011).
Хуткія факты Краіна, Аўтаномная супольнасць ...
Горад
Сант’яга-дэ-Кампастэла
Santiago de Compostela
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У кафедральным саборы горада пахаваны мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — святога Якава (ісп: Сант’яга Старэйшы або Хакоба (Santiago el Mayor o Jacobo), па-галісійску: Сант’яга Старэйшы (Santiago o Maior)). Паводле падання, святы Якаў, хрысціцель і патрон усёй Іспаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнейскі паўвостраў. Таму ўжо больш за 1000 гадоў ёсць каталіцкі шлях-прошча — шлях святога Якава, які вядзе ў сталіцу Галісіі, які неаднакроць быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.