From Wikipedia, the free encyclopedia
«Салідарнасць» — беларуская газета. Недзяржаўнае выданне, друкаваны орган Беларускага Незалежнага прафсаюза. Заснавана Іванам Вацлававічам Юргевічам у красавіку 1991 года ў Салігорску.[1] Гэта было першае незалежнае выданне Салігорска. Першыя нумары былі звярстаныя ў Салігорскай тыпаграфіі Рыгорам Сачыловічам.[2] Галоўнымі рэдактарамі ў розныя перыяды былі Уладзімір Дуброўскі, Рыгор Сачыловіч, Віктар Бабаед і Віталій Мурылёў. Выданне ўвесь час падвяргацца ганенням і пераследу ўладаў.[3][4][5][6] У ёй друкаваліся артыкулы як на рускай, так і на беларускай мовах. Галоўны рэдактар «Салідарнасці» Аляксандр Старыкевіч[7], былы галоўны рэдактар прафсаюзнай газеты «Беларускі час», якога звольніў новы прафсаюзны старшыня Леанід Козік, адданы Лукашенка.[8]
«Салідарнасць» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Салідарнасць |
Тып | газета |
Фармат | А3 |
Заснавальнік | Іван Вацлававіч Юргевіч |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Старыкевіч |
Заснавана | сакавік 1991 |
Палітычная прыналежнасць | Беларускі Незалежны прафсаюз |
Мова | руская, беларуская |
Вэб-сайт | gazetaby.com |
Газета аднавіла выпуск 24 красавіка 2003 года пасля сямімесячнага перапынку на 16 старонках A3 накладам у 10000 асобнікаў.[8] Наклад газеты ў 2005 годзе складаў 5400 асобнікаў.
3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя падтрымала «БДГ», якую таксама забараняў рэжым Лукашэнкі.[9]
Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года газета зачынілася, таму што і «Белпошта», і «Белсаюздрук» адмовіліся яе распаўсюджваць — газета засталася без сродкаў да існавання.[10][11] З 8 лютага 2006 года газета выходзіць толькі ў інтэрнет-версіі.[12]
У дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года большасць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятлялі іх ход, былі заблакаваныя, у тым ліку «Салідарнасць».[13]
У красавіку 2011 года «Салідарнасць» атрымала папярэджанне ад пракуратуры за «дыскрэдытацыю» нацыі пры асвятленні выбуху у мінскім метрапалітэне.[14]
На новы 2012 год «Салідарнасць» абнавіла веб-сайт.[15]
Са жніўня 2020 года сайт «Салідарнасці» заблакаваны ў Беларусі.[16][17] З 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.[18]
У ліпені 2022 году інтэрнет-рэсурсы газеты былі ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.