Салтаноўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Салтано́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Салтанова.
Хуткія факты Салтаноўскі сельсавет, Краіна ...
Салтаноўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Салтанова |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 19 чэрвеня 2008 |
Дата скасавання | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва (2019) | 1 581 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дземяхоўскага сельсавета.
19 чэрвеня 2008 года Дземяхоўскі сельсавет перайменаваны ў Салтаноўскі[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1915 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,7 % — балгары[3]; паводле перапісу 2019 года — 1581 чалавек[4].