адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сало́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Саланое.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Салонскі (Саланоўскі) сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[1].
8 снежня 1966 года Салонскі сельсавет утвораны зноў з часткі Акцябрскага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (вёскі Александроў, Вялікія Рагі, Істобкі, Казёл, Лясань, Малыя Рагі, Нівы, Саланое і Салонская Карма)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Салонскага сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. 1 жніўня 2008 года скасавана вёска Казёл[4].
У склад Салонскага сельсавета ўваходзілі да 1954 года вёскі Гнілая Лужына, Залужжа, Зямлянкі, да 1962 года пасёлак птушкаадзялення саўгаса «Жлобін» (зараз не існуюць).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2738 чалавек[5], з іх 93,2 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2622 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.