![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Soloneshnoe_04_%2528cropped%2529.jpg/640px-Soloneshnoe_04_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Саланешнае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саланешнае (руск.: Солоне́шное) — сяло ў Алтайскім краі, адміністрацыйны цэнтр Саланешанскага раёна. Размешчана за 320 км на поўдзень ад Барнаула, у цэнтральнай частцы раёна пры ўпадзенні ракі Саланешная ў Ануй. Насупраць сяла ў раку Ануй упадае рака Язеўка. Да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Бійск 162 км. Саланешняе звязана з Бійскам аўтамабільнай дарогай з асфальтабетонным пакрыццём. Насельніцтва — 3626 чалавек (2021).
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Сяло
Саланешнае
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць