From Wikipedia, the free encyclopedia
Сава Хенцыя (рум.: Sava Henția; 1 лютага 1848, Себешэл — 21 лютага 1904, Себеш) — румынскі мастак, дэкаратар і ілюстратар.
Сава Хенцыя | |
---|---|
рум.: Sava Henția | |
Імя пры нараджэнні | рум.: Sava Henția |
Дата нараджэння | 1 лютага 1848 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 лютага 1904 (56 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | Румынія |
Род дзейнасці | мастак, мастак-манументаліст, ілюстратар |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Уплыў | Theodor Aman[d], Gheorghe Tattarescu[d] і Аляксандр Кабанель |
Уплыў на | Leon Biju[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сава Хенцыя нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і святара. У 1862 годзе, пасля заканчэння пачатковай школы, ён стаў чаляднікам дзядзькі, які навучыў яго рэтушаваць фатаграфіі[1]. У наступным годзе Сава захварэў на брушны тыф, а хінін, які выкарыстоўваўся для лячэння, пашкодзіў слых[2].
Яго праца з фатаграфіямі дапамагла яму працягнуць кар’еру ў мастацтве. З 1865 па 1870 ён вучыўся ў Бухарэсцкім нацыянальным універсітэце мастацтваў з Георге Татрэсэску і Тэадорам Аманам[1]. Затым ён змог атрымаць стыпендыю і паехаў у Парыж, дзе паступіў у Акадэмію выяўленчых мастацтваў і ўладкаваўся ў прэстыжную майстэрню Аляксандра Кабанеля. У 1873 годзе ён вярнуўся ў Бухарэст і стаў выкладчыкам малявання і каліграфіі ў дзіцячым доме «Алена Доамна»[1].
Праз чатыры гады па рэкамендацыі доктара Караля Давілы ён пайшоў на службу ў армейскі медыцынскі корпус, прымаў удзел у Руска-турэцкай вайне (вайне за незалежнасць). За гэты час зрабіў мноства эскізаў сцэн паходаў і бітваў, на аснове якіх ён пазней стварыў акварэлі[2]. Яго карціна «Артылерыйская батарэя з Калафата» у 1977 годзе была намаляваная на румынскай паштовай марцы[3].
Пасля вайны ён працаваў настаўнікам, кніжным ілюстратарам і дэкаратарам[1]. Паміж 1901 і 1902 гадамі ён разам з іншымі мастакамі прымаў удзел у аднаўленні фрэсак і алтарнага роспісу манастыра Брэбуе. У манастыры Чарніца ён напісаў партрэты яго заснавальнікаў.
Яго дом у Себешы быў абвешчаны гістарычным помнікам. З-за неналежнага догляду дах дома абрынуўся ў 2001 годзе[4]. Пазней дом працягваў разбурацца, і ад яго засталася толькі пярэдняя сценка і падмурак. Пасля гэтага дом быў выключаны са спісу помнікаў. У гонар мастака названая вуліца ў Бухарэсце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.