Рэформы Пятра І
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэформы Пятра I — пераўтварэнні ў дзяржаўным і грамадскім жыцці, здзейсненыя ў перыяд праўлення ў Расіі Пятра I.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/2/20/Peter_I_140-190_for_collage.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/Kaiser_Peter_I._der_Gro%C3%9Fe_bei_der_Arbeit.jpg/640px-Kaiser_Peter_I._der_Gro%C3%9Fe_bei_der_Arbeit.jpg)
Усю рэфарматарскую дзейнасць Пятра I умоўна можна падзяліць на два перыяды (этапы): 1696—1715 і 1715—1725 гады.
Асаблівасцю першага этапу была спешка і не заўжды прадуманы характар, што тлумачылася вядзеннем Паўночнай вайны. Рэформы былі накіраваныя, перш усяго, на збор сродкаў для вядзення вайны, праводзіліся гвалтоўным метадам і часта не прыводзілі да жадаемага выніку. Акрамя дзяржаўных рэформ на першым этапе праводзілі шырокія рэформы з мэтай мадэрнізацыі ладу жыцця. У другім перыядзе рэформы былі больш планамернымі.
Частка гісторыкаў, напрыклад В.В.Ключэўскі, адзначалі, што пятроўскія рэформы з'яўляліся толькі натуральным працягам змен, што праходзілі падчас XVII стагоддзя. Іншыя гісторыкі (напрыклад, С.М.Салаўёў), насупраць, падкрэслівалі рэвалюцыйны характар пераўтварэнняў Пятра.
Гісторыкі, якія праводзілі аналіз пятроўскіх рэформ, прытрымліваюцца розных поглядаў на яго асаблівы ў іх удзел. Адна група сцвярджае, што як у састаўленні праграмы рэформ, так і ў працэсе іх ажыццяўлення Пётр не выконваў галоўнай ролі (якая была яму прыпісана як цару). Іншая група гісторыкаў, наадварот, піша пра вялікую асабістую ролі Пятра I у правядзенні тых ці іншых рэформаў.