назва Буркіна-Фасо ў 1960—1984 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Ве́рхняя Во́льта (фр.: République de Haute-Volta), цяпер Буркіна-Фасо — самакіравальная аўтаномія ў Французскай супольнасці, а пазней — незалежная дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Назва паходзіла ад ракі Вольта, вытокі якой знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Сталіцай быў горад Уагадугу.
аўтаномія ў Французскай супольнасці (1958-1960), рэспубліка (1960-1984) | |||||
Рэспубліка Верхняя Вольта | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: République de Haute-Volta | |||||
|
|||||
Гімн: Hymne National Voltaïque[d] | |||||
1958 — 1984
|
|||||
Сталіца | Уагадугу | ||||
Мова(ы) | французская | ||||
Афіцыйная мова | французская | ||||
Грашовая адзінка | франк КФА | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Гісторыя | |||||
• 11 снежня 1958 года | Абвяшчэнне аўтаномнай рэспублікі Верхняя Вольта | ||||
• 5 жніўня 1960 года | Прадастаўленне незалежнасці | ||||
• 1984 | Перайменаванне |
11 снежня 1958 года[1] на падставе вынікаў праведзенага рэферэндуму была абвешчана аўтаномная рэспубліка Верхняя Вольта. Да надання ёй статусу аўтаномнай рэспублікі яна з'яўлялася калоніяй Францыі, якая ўваходзіла ў склад Французскага Саюза.
Яшчэ за некалькі месяцаў да абвяшчэння тэрыторыі Верхняй Вольты аўтаноміяй быў створаны парламент (у снежні 1958 года — нацыянальны сход), дзе большасць галасоў атрымала вальтыйская секцыя партыі Афрыканскае дэмакратычнае аб'яднанне, якая выступала за самакіраванне.
У 1958 годзе ўрад Верхняй Вольты выказаў жаданне ўвайсці ў склад запланаванай да стварэння Федэрацыі Малі (размяшчалася на тэрыторыі Малі і Сенегала), якая існавала ў 1959—1960 гадах, аднак пад ціскам Берага Слановай Косці, з якім межавала рэспубліка, яна (як і Рэспубліка Дагамея) адмовілася ад прэтэнзій на ўваходжанне ў склад гэтай федэрацыі.
На выбарах у парламент 30 сакавіка 1959 года новая партыя прыхільнікаў самастойнасці краіны Вальтыйскі дэмакратычны саюз (ВДС) атрымала 64 з 75 месцаў.
9 снежня 1959 года ўрадам рэспублікі быў прыняты дзяржаўны сцяг.
11 снежня 1959 года Прэзідэнтам рэспублікі быў выбраны лідар партыі ВДС Марыс Ямеога (які займаў з 1958 года пасаду прэм'ер-міністра), што ўзяў курс на поўнае аддзяленне ад Францыі; у выніку першага падпісанага закона Ямеога былі забаронены ўсе палітычныя партыі, за выключэннем той, членам якой ён з'яўляўся.
11 чэрвеня 1960 года паміж Францыяй і Рэспублікай Верхняя Вольта было падпісана пагадненне[2], у выніку якога 5 жніўня 1960 года Рэспубліцы Верхняя Вольта была прадстаўлена незалежнасць[3]; у 1984 годзе дзяржава была перайменавана ў Рэспубліку Буркіна-Фасо[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.