![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Flag_of_the_Republic_of_Abkhazia.svg/langbe-640px-Flag_of_the_Republic_of_Abkhazia.svg.png&w=640&q=50)
Рэспубліка Абхазія
часткова прызнаная дзяржава на Каўказе / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Абхазія (значэнні).
Рэспубліка Абха́зія (абх.: Аҧсны Аҳәынҭқарра) — непрызнаная большасцю членаў ААН дзяржава ў Абхазіі. Паводле грузінскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення, дзяржава ўваходзіць у склад Грузіі як Аўтаномная Рэспубліка Абхазія. Мяжуе на поўначы і захадзе з Расіяй, на ўсходзе і паўдневым усходзе — з Грузіяй, на поўдні і паўднёвым захадзе амываецца водамі Чорнага мора. Сярэдняя працягласць краіны з захаду на ўсход 160 км, з поўначы на поўдзень 54 км. Працягласць берагавой лініі складае 210 км. З краін-членаў ААН прызнана Расіяй[1], Нікарагуа[2][3][4], Вануату[5][6][7], Венесуэлай[8], Науру[9], Тувалу[10] і Сірыяй[11].
Хуткія факты
| |||||
![]() | |||||
Гімн: «Аиааира» | |||||
Заснавана | VIII стагоддзе | ||||
Дата незалежнасці | 26 лістапада 1994 (ад Грузіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | абхазская, руская | ||||
Сталіца | Сухумі | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сухумі, Гагра, Гудаута | ||||
Форма кіравання | Паўпрызідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Аслан Бжанія Бадра Гунба Аляксандр Анкваб | ||||
Плошча • Усяго | 163-я ў свеце 8.665 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | 242.862 чал. 240.705 чал. 28 чал./км² | ||||
Этнахаронім | Абхазы | ||||
Валюта | Расійскі рубель абхазскі апсар | ||||
Тэлефонны код | +7 840 / 940 | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Закрыць