![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fb/X-ray_by_Wilhelm_R%25C3%25B6ntgen_of_Albert_von_K%25C3%25B6lliker%2527s_hand_-_18960123-02.jpg/640px-X-ray_by_Wilhelm_R%25C3%25B6ntgen_of_Albert_von_K%25C3%25B6lliker%2527s_hand_-_18960123-02.jpg&w=640&q=50)
Рэнтгенаўскае выпраменьванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэнтгенаўскае выпраменьванне — адзін з відаў электрамагнітнага выпраменьвання. Энергія фатонаў такога выпраменьвання на шкале электрамагнітных хваль ляжыць паміж ультрафіялетавым і гама-выпраменьваннем. Даўжыня хвалі рэнтгенаўскага выпраменьвання складае ад 0,01 да 10 нм (10−2—10³ Å), што адпавядае частаце ў межах ад 30 петагерц да 30 экзагерц (3×1016 Гц — 3×1019 Гц) і энергіі ад 100 эВ да 100 кэВ.
Хуткія факты Рэнтгенаўскае выпраменьванне, Названа ад ...
Рэнтгенаўскае выпраменьванне | |
---|---|
![]() Зробленая Вільгельмам Рэнтгенам фатаграфія (рэнтгенаграма) кісці Альберта Кёлікера | |
Названа ад | Вільгельм Конрад Рэнтген |
Папярэдні ў спісе | гама-выпраменьванне |
Наступны ў спісе | ультрафіялетавае выпраменьванне |
Першаадкрывальнік | Вільгельм Конрад Рэнтген |
Даўжыня хвалі | 50 nanometre |
![]() |
Закрыць
Рэнтгенаўскія хвалі з энергіяй да 10 кэВ называюць «мяккім выпраменьваннем», хвалі з большай энергіяй — «жорсткім» — паводле іх пранікальнай здольнасці[1].
Вільгельм Рэнтген, агульна прызнаны адкрывальнік рэнтгенаўскага выпраменьвання, назваў яго X-промнямі, каб абазначыць невядомы тып радыяцыі[2].