![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c4/Drapeau_de_Rex.svg/langbe-640px-Drapeau_de_Rex.svg.png&w=640&q=50)
Рэксісцкая партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэксізм (таксама «рух Рэкс», Рэксісцкая партыя, фр.: Rexisme, фр.: Parti Rexiste) — назва фашысцкага руху ў Бельгіі, на чале якога стаяў Леон Дэгрэль. Аснову партыі склалі члены правых каталіцкіх арганізацый, сам Дэгрэль быў членам Каталіцкай асацыяцыі бельгійскай моладзі, з якой выйшаў у 1934 годзе, каб стварыць новую партыю[1]. Новае аб'яднанне атрымала назву Рэксісцкай партыі (Parti Rexiste, рэксісты), а дэкларуемая ёй ідэалогія — рэксізм. Назва партыі паходзіць ад лац.: Christus Rex — Цар Хрыстос, тэрміна з кансерватыўнай каталіцкай дактрыны і адначасова назвы каталіцкага часопіса[2].
Рэксісцкая партыя | |
---|---|
Parti Rexiste | |
![]() | |
Лідар | Леон Дэгрэль |
Заснавальнік | Léon Degrelle[d] |
Дата заснавання | 1930 |
Дата роспуску | верасень 1944а (забаронена) |
Штаб-кватэра | Брусель, Бельгія |
Краіна | |
Ідэалогія |
Рэксізм:
|
Саюзнікі і блокі | НСДАП |
![]() |
На парламенцкіх выбарах 1936 года рэксісты занялі чацвёртае месца пасля сацыялістаў, Каталіцкай партыі і лібералаў, набраўшы 11,49 % галасоў і атрымаўшы 21 месца з 202[2][3]. У наступным годзе Дэгрэль змагаўся за месца ў парламенце ў адной акрузе ў Бруселі з дзеючым прэм'ер-міністрам ван Зеландам і пацярпеў разгромнае паражэнне[3][1]. На наступных выбарах рэксісты выступалі няўдала.
Рэксісты імкнуліся пабудаваць дзяржаву на аснове карпаратывізму, па аналогіі з фашысцкай Італіяй і Трэцім рэйхам, і традыцыйных каталіцкіх каштоўнасцей. Нацыянальную аснову рэксістаў складалі валоны, да якіх належаў і Дэгрэль. Фламандцы, другая асноўная этнічная група Бельгіі, мелі ўласную партыю з нацыяналістычнай ідэалогіяй, Фламандскі Нацыянальны саюз.
Пасля акупацыі Бельгіі рэксісты супрацоўнічалі з нацыстамі. З валонскіх добраахвотнікаў была сфарміравана 28-я добраахвотніцкая танкава-грэнадзёрская дывізія СС «Валонія» (1-я валонская), якая ваявала на ўсходнім фронце. Пасля вызвалення краіны саюзнікамі Рэксісцкая партыя спыніла існаванне.