![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Rachel_Brosnahan_as_Lois_Lane_%252853817352801%2529_%2528cropped%2529.jpg/640px-Rachel_Brosnahan_as_Lois_Lane_%252853817352801%2529_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Рэйчэл Броснахэн
амерыканская актрыса / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэйчэл Элізабэт Броснахэн (англ.: Rachel Elizabeth Brosnahan; нар. 12 ліпеня 1990(1990-07-12)[1], Мілуокі, Вісконсін) — амерыканская актрыса . Уладальніца прэміі «Эмі» і двух «Залатых глобусаў».
Рэйчэл Броснахэн | |
---|---|
англ.: Rachel Brosnahan | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1990(1990-07-12)[1] (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Jason Ralph[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса, тэатральная актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 3014031 |
![]() |
Яе прарывам стала роля Рэйчэл Поснер у серыяле Netflix «Картачны домік» у 2013—2015 гадах, якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» ў 2015 годзе[2].
У 2018 годзе за ролю Мірыям Мейзел у серыяле «Дзіўная місіс Мейзел» атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — камедыя ці мюзікл, прэмію Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў. У ліпені 2018 года за гэтую ролю атрымала прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[3]. За другі сезон гэтага ж серыяла зноў атрымала прэмію «Залаты глобус», Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША.