![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Bundesarchiv_Bild_146-1998-013-20A%252C_Berlin%252C_Reichskanzlei.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_146-1998-013-20A%252C_Berlin%252C_Reichskanzlei.jpg&w=640&q=50)
Рэйхсканцылярыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэйхсканцылярыя (ням.: Reichskanzlei) — традыцыйная назва ведамства рэйхсканцлера Германіі з 1871 па 1945 год. Рэйхсканцылярыя размяшчалася ў Берліне на Вільгельмштрасэ 77, у былым палацы князя Антона Радзівіла. Імперская канцылярыя абгрунтавалася ў гэтым будынку ў 1871 годзе па патрабаванні Бісмарка. Гэта ўстанова перш за ўсё адказвала за сувязь рэйхсканцлера з імперыяй і дзяржаўным апаратам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Bundesarchiv_Bild_146-1998-013-20A%2C_Berlin%2C_Reichskanzlei.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_146-1998-013-20A%2C_Berlin%2C_Reichskanzlei.jpg)
У 1928—1930 гадах была збудавана прыбудова да будынка (спраектавана архітэктарамі Зідлерам і Кішам).
У 1932—1933 гадах палац рэйхсканцлера служыў таксама часовай службовай кватэрай прэзідэнта Германіі Гіндэнбурга ў сувязі з тым, што тым часам кватэра Гіндэнбурга ў палацы прэзідэнта Германіі рамантавалася.
У 1934—1935 гадах у будынку праведзена рэканструкцыя, створаны новыя жылыя і службовыя памяшканні для Адольфа Гітлера.