Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 120 — рэзалюцыя, якая была прынятая 4 лістапада 1956 года на 754-м паседжанні Савета Бяспекі ААН, пасля разгляду пытання аб пагрозлівай сітуацыі, якая ўзнікла ў Венгрыі пасля прымянення Савецкім Саюзам узброеных сіл для падаўлення паўстання[1].
Рэзалюцыя 120 | |
---|---|
Орган | Савет Бяспекі ААН |
Дата | 4 лістапада 1956 |
Паседжанне | № 754 |
Код | S/3733 |
Галасаванне |
|
Тэма | Сітуацыя ў Венгрыі |
Вынік | прынята |
Склад Савета Бяспекі на 1956 год | |
Пастаянныя члены |
|
Непастаянныя члены |
|
Дакумент |
Улічваючы, што пры адсутнасці аднадушнасці сярод пастаянных членаў Савет Бяспекі не змог выканаць свой галоўны абавязак падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, Савет прыняў склікаць надзвычайную спецыяльную сесію Генеральнай Асамблеі ААН для выпрацоўкі адпаведных рэкамендацый адносна становішча ў Венгрыі[1].
За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 10 з 11 членаў Савета, супраць выказаўся толькі прадстаўнік Савецкага Саюза[1].
Зноскі
- Резолюция Совета Безопасности ООН от 4 ноября 1956(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2016. Праверана 25 кастрычніка 2016. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.