Рэвальвер Colt Detective Special
From Wikipedia, the free encyclopedia
Colt Detective Special — цэльнарамны з вугляродзістай сталі кароткаствольны шасцізарадны рэвальвер з УСМ падвойнага дзеяння, у асяроддзі прыхільнікаў стралковай зброі адносіцца да класа «snubnosed», «snubbies» (бел.: «кірпаты») або «belly guns» (бел.: літар. «зброя за пазухай»). Як вынікае з назвы Detective Special, зброя такога класа арыентавана на ўтоенае нашэнне і ўжыванне пераважна паліцыянтамі, апранутымі ў грамадзянскае — дэтэктывамі а таксама супрацоўнікамі спецслужб. Упершыню прадстаўлены ў 1927 годзе рэвальвер не быў падобны на існыя тады на рынку іншыя ўзоры стралковай зброі утоенага нашэння, якія мелі пераломную раму і маглі страляць маламагутнымі патронамі або былі больш рэвальвераў з укарачальным ствалом і дзяржальняй. Detective Special, магчыма, стаў першым цэльнарамным рэвальверам вышэйшага класа, з самага пачатку распрацоўкі прыстасаваным для ўтоенага нашэння, прызначаным для стральбы зараджаным у адкідны налева барабан патронам .38Spl, прызнаным адным з самых магутных патронаў 1920-х гадоў.
Рэвальвер Colt Detective Special | ||
---|---|---|
| ||
Апісанне | ||
Тып: | Рэвальвер | |
Краіна: | ЗША | |
Гісторыя мадэлі | ||
Стварэнне прататыпу: | 1927 год | |
Усяго выраблена: | больш 1 500 000 | |
Характарыстыкі | ||
Маса, кг: | 0.59 кг | |
Даўжыня, мм: | 171 мм | |
Даўжыня ствала, мм: | 54 мм | |
Калібр, мм: | .38 | |
Патроны: | .38Spl | |
Боезабеспячэнне: | убудаваны барабанны магазін на 6 патронаў | |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | ||