Рычард Аркрайт малодшы (англ.: Richard Arkwright junior, 19 снежня 1755 — 23 красавіка 1843[4]) — сын Рычарда Аркрайта з Кромфарда, Дэрбішыр; крэдытор і сябар Самуэля Алдкноў (Samuel Oldknow), кіраўнік, і шэрыф Дэрбішыра ў 1801 годзе[5]. Яго сын Кэптайн Аркрайт (Captain Arkwright) ажаніўся з Фрэнсіс Кембл (Francis Kemble), дачкой вядомага кіраўніка тэатра Стэфана Кембла (Stephen Kemble).
Хуткія факты Рычард Аркрайт малодшы, Дата нараджэння ...
Закрыць
Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...
Закрыць
Рычард Аркрайт малодшы быў разам са сваёй жонкай Мэры і дачкой Эн намаляваны на партрэце Джозэфам Райтам. Партрэт быў напісаны ў 1790 годзе, і быў задуманы як дадатак да партрэта Сэра Рычарда, выкананага таксама Райтам. Партрэт лічыўся лепшай з чатырох карцін, якія віселі ў сталовай фамільнага маёнтка Аркрайтаў, у замку Уілерслі. Карціна была арандаваная ў калекцыю Музея і мастацкай галерэі Дэрбі, і была прададзеная 29 лістапада 2001 на аўкцыёне ў Сотбіс[6].