рака ў Бразіліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́у-До́сі[1], Досі[1] (парт.: Rio Doce) — рака ў Бразіліі, на тэрыторыі штатаў Мінас-Жэрайс і Эспірыту-Санту.
Рыу-Досі | |
---|---|
парт. Rio Doce | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 853 км |
Басейн | 83 400 км² |
Расход вады | каля 1 000 м³/с (на гідралагічным пасту Ліньярыс) |
Вадацёк | |
Выток | Mantiqueira Mountains[d] |
• Каардынаты | 20°16′30″ пд. ш. 45°54′58″ з. д.HGЯO |
Вусце | Атлантычны акіян |
• Месцазнаходжанне | каля горада Рэжэнсія |
• Каардынаты | 19°39′21″ пд. ш. 39°48′53″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіёны | Мінас-Жэрайс, Эспірыту-Санту |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі каля 600[1] км (580 км, ад вытоку ракі Піранга — 853 км[2]), плошча вадазбору 87 000[1] км² (83 400[2] км²). Сярэдні расход вады на гідралагічным пасту Ліньярыс каля 1000[2] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 31,5[2] км³.
Вытокі ракі знаходзяцца на паўднёвай частцы хрыбта Сера-ду-Эспіньясу[1]. Працякае па Бразільскім пласкагор’і. У сярэднім цячэнні ўтварае парогі Багуары[2]. Ніжняе цячэнне па прыморскай нізіне. Упадае ў Атлантычны акіян каля горада Рэжэнсія, утвараючы балоцістую дэльту.
Асноўныя прытокі: Каска, Маціпа, Куйтэ, Маньюасу, Гуанду (правыя), Санту-Антоніу, Карэнці-Грандзі, Транкейрас, Суасуі-Гранддзі (левыя)[2]. Жыўленне ракі пераважна дажджавое.
Суднаходная ад горада Айморэс[1].
5 лістапада 2015 года на шахце аўстралійска-бразільскай горназдабываючай кампаніі Samarco адбыўся прарыў плаціны, які прывёў да гібелі не менш за 11 чалавек і ўцечцы вялікага аб’ёму таксічных адходаў у Рыу-Досі, якія пераадолелі па ёй больш за 500 кіламетраў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.