![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Ricardo_Sanchez2.jpg/640px-Ricardo_Sanchez2.jpg&w=640&q=50)
Рыкарда Санчэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыкарда Санчэс (ісп.: Ricardo Sánchez, нар. 9 верасня 1953, Рыа-Грандэ-Сіці, Тэхас, ЗША) — генерал-лейтэнант арміі ЗША лацінаамерыканскага паходжання, камандуючы кааліцыйнымі войскамі ў Іраку з чэрвеня 2003 па чэрвень 2004 года.
Рыкарда Санчэс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1953(1953-09-09) (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Армія ЗША |
Званне | генерал-лейтэнант[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Санчэс атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі — па матэматыцы і гісторыі. Падчас вайны ў Персідскім заліве (1991) камандаваў батальёнам. З’яўляўся самым высокапастаўленым амерыканцам іспанскага паходжання ў арміі ЗША да свайго сыходу з Узброеных сіл 1 лістапада 2006 года. Пакінуў войска пасля скандалу ў турме Абу-Грэйб, калі стала вядома, што амерыканскія вайскоўцы катавалі зняволеных[1].
У 2005 годзе праваабарончая арганізацыя «Амерыканскі саюз за грамадзянскія свабоды» апублікавала службовую запіску Санчэса ад 14 верасня 2003 года. У дакуменце генерал дазваляў выкарыстанне некаторых метадаў допыту, якія, на думку юрыстаў Амерыканскага саюза грамадзянскіх свабод, парушалі Жэнеўскія канвенцыі[2].