Рухач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Рухавік.
Руха́ч[1], рухальнік[1] — прыстасаванне для пераўтварэння энергіі прыроднай крыніцы або рухавіка ў карысную работу, якая забяспечвае рух транспартных сродкаў і механізмаў.
Функцыі рухача пры перамяшчэнні выконваюць
- на сушы — кола, гусенічны рухач, шагальны механізм, шнэк, паветраны вінт (аэрасані, судна на паветранай падушцы);
- па вадзе — парус, вясло, грабное кола, грабны вінт, вадамётны рухач, паветраны вінт (судна на паветранай падушцы, глісеры), крыльчаты рухач, турбапарус (ротарны парус);
- у паветры — паветраны вінт, рэактыўнае сопла, нясучы вінт верталёта;
- у космасе — рэактыўнае сопла, сонечны парус.