Рускае ваяводства
ваяводства ў складзе Польскага Каралеўства From Wikipedia, the free encyclopedia
ваяводства ў складзе Польскага Каралеўства From Wikipedia, the free encyclopedia
Рускае ваяводства (укр.: Руське воєводство, руск.: Ру́сское воево́дство, польск.: Województwo ruskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польскага каралеўства, якая ўвайшла ў яго склад як спадчына каралеўскага дамена, якая складала частку Малой Польшчы. Ваяводства ўтворана каля 1434 г., з тых земляў Галіцка-Валынскага княства (Каралеўства Русі), якія былі захоплены ў апошняй чвэрці XIV ст.. Адміністрацыйным цэнтрам Рускага ваяводства быў горад Львоў.
Рускае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1434 | ||||
Дата скасавання | 1772 | ||||
Плошча |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да заняцця гэтых земляў Казімірам Вялікім (1340 г.) тут знаходзіліся тры асобныя старажытнарускія княствы (Львоў, Галіч, Перамышль), пасля аб’яднаных пад назваю Каралеўства Русь ці Руская зямля. У 1254 г. Данііл Галіцкі прыняў у г. Драгічыне тытул «караля Русі» ад Папы Рымскага Інакенція IV, заснаваўшы Галіцкі каралеўскі Дом. Нашчадкі Данііла Раманавіча Галіцкага мелі тытул «Rex Russiae» (часцей «Regis Rusie») і «duces totius terrae Russiae, Galicie et Ladimirie» («кароль Русі» і «князь уся зямлі рускай, Галіцкай і Уладзімірскай».
Каля 1434 кароль Уладзіслаў III Варненчык выдаў прывілей, які зраўняў у правах галіцка-рускіх баяраў з польскаю шляхтай, з гэтага часу ўсе шляхцічы і магнаты не плацілі падаткі, а абавязаны былі несці толькі ваенную службу. Назва «баярын» замянялася паняццем «пан». На чале адміністрацыі стаяў рускі ваявода (польск.: Wojewoda ruski, укр.: воєвода руський), якога прызначаў кароль з ліку буйных землеўладальнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.