From Wikipedia, the free encyclopedia
Румынская рэвалюцыя 1989 года (рум.: Revoluţia română din 1989) — антыкамуністычнае паўстанне, якое прывяло да звяржэння ўрада прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі Нікалае Чаўшэску.
Румынская рэвалюцыя 1989 года | |
---|---|
рум.: Revoluția română | |
Месца | Румынія |
Дата | 16 — 25 снежня 1989 |
Прычына | усталяванне ў краіне рэжыму Чаўшэску |
Асноўная мэта | дэмакратызацыя краіны |
Вынік | звяржэнне рэжыму Чаўшэску |
Арганізатары | Іон Іліеску і іншыя антыкамуністычныя лідары |
Рухаючая сіла | Фронт нацыянальнага выратавання |
Колькасць удзельнікаў | 100 000 |
Загінула | 1104 |
Паранена | 1413 |
Арыштавана | няма |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Румынія з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, дзе сацыялістычны рэжым быў зрынуты ў выніку ўзброенага паўстання, а былы лідар быў пакараны смерцю.
Снежаньская рэвалюцыя ў Румыніі была выклікана абвастрэннем у краіне сацыяльных, нацыянальных і палітычных праблем, у тым ліку харчовай, энергетычнай і інш. З-за інтэнсіўнай выплаты ўрадам Нікалае Чаўшэску знешніх даўгоў, праследавання ўладамі венгерскай нацыянальнай меншасці, задушэння апазіцыі і дэмакратычных свабод, самавольства службаў бяспекі — секурытатэ.
Народнае паўстанне пачалося 15—16 снежня 1989 годаў г. Тымішаара з выступленняў у абарону свабоды царкоўных службаў і пропаведзі венгерскага святара Л. Цёкёша і сутыкненняў дэманстрантаў 16—17 снежня з узброенымі атрадамі сіл бяспекі. 22 снежня яно пашырылася на Бухарэст, дзе на мітынгу народ запатрабаваў ад Н. Чаўшэску дэмакратычных свабод і яго адстаўкі. У Бухарэсце разгарнуліся жорсткія вулічныя баі (ішлі некалькі дзён) паміж паўстанцамі, якіх падтрымала армія, незадаволеная тым, што Н. Чаўшэску паставіў яе пад кантроль сіл бяспекі, і вернымі Чаўшэску сіламі паліцыі і бяспекі. Узброеныя сутыкненні адбыліся таксама ў Тымішаары, Брашове, Сібіў. Пасля ўцёкаў Н. Чаўшэску і яго жонкі ўладу 26 снежня ўзначаліў Савет Фронту нацыянальнага выратавання пад кіраўніцтвам І. Іліеску, які распачаў дэмакратызацыю палітычнага ладу Румыніі і мерапрыемствы па пераадоленні цяжкай сацыяльна-эканамічнай спадчыны.
Нікалае Чаўшэску здолеў збегчы на верталёце з Бухарэста, аднак ў выніку быў схоплены румынскім войскам і разам са сваёй жонкай Аленай адразу паўстаў перад трыбуналам[1]. Трыбунал абвінаваціў Чаўшэску ў злачынствах супраць дзяржавы, генацыдзе ўласнага народа, адкрыцці таемных рахункаў у замежных банках і падрыве нацыянальнай эканомікі[2][3][4].
25 снежня 1989 года Нікалае Чаўшэску быў расстраляны разам з жонкай Аленай Чаўшэску па прыгаворы трыбунала, праз некалькі гадзін пасля суда; уся яго маёмасць была канфіскавана.
У ходзе паўстання забіты 1104 чал., з іх каля 260 ваеннаслужачых, паранены 3352 чал.
Смерць Н. Чаўшэску адзначыла заканчэнне шэрагу антыкамуністычных рэвалюцый, якія адбыліся ў 1989 годзе ва Усходняй Еўропе. Спешны паказальны працэс і мёртвыя Чаўшэску былі запісаны на відэа, і гэтыя кадры адразу паказалі тэлеканалы ў многіх краінах.
У Румыніі быў сфарміраваны ўрад на чале з П. Гоманам, на пач. 1990 былі прызначаны парламенцкія выбары.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |pages=
і |page=
specified (даведка) (англ.){{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне |pages=
і |page=
specified (даведка) (англ.)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.