Рудольф Абель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рудольф Іванавіч Абель (руск.: Рудольф Иванович Абель, сапраўднае імя Вільям Генрыхавіч Фішэр, руск.: Вильям Генрихович Фишер; 11 ліпеня 1903, Ньюкасл-эпон-Тайн, Вялікабрытанія — 15 лістапада 1971) — савецкі разведчык. Ён прыняў свой псеўданім, калі быў арыштаваны ФБР па абвінавачванні ў змове ў 1957 годзе.
Рудольф Абель | |
---|---|
Вільям Генрыхавіч Фішэр | |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1903(1903-07-11)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1971(1971-11-15)[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Генрых Мацвеевіч Фішэр[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы |
1921 — 1957 1962 — 1970 |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фішэр нарадзіўся і вырас у Ньюкасл-эпон-Тайне ў Паўночнай Англіі[en] ў сям’і рускіх эмігрантаў. Ён пераехаў у Расію ў 1920-я гады і служыў у савецкай арміі, перш чым пайсці на службу ў якасці радыста ў савецкай разведцы ў канцы 1920-х і пачатку 1930-х гадоў. Пазней ён працаваў выкладчыкам, перш чым узяць удзел у разведвальных аперацыях супраць немцаў падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны ён пачаў працаваць на КДБ, які накіраваў яго ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе ён працаваў у Нью-Ёрку ў складзе шпіёнскай групы.
У 1957 годзе Федэральны суд[en] у Нью-Ёрку прызнаў Фішэра вінаватым па трох пунктах абвінавачання за шпіянаж і прысудзіў яму 30 гадоў пазбаўлення волі ў Федэральнай пенітэнцыярнай установе Атланты[en], штат Джорджыя[5]. Ён адбыў трохі больш за чатыры гады пакарання, перш чым яго абмянялі на палоннага амерыканскага пілота U-2[be-tarask] Фрэнсіса Гэры Паўэрса. Пасля вяртання ў Савецкі Саюз ён чытаў лекцыі аб сваім досведзе. Абель памёр у 1971 годзе ва ўзросце 68 гадоў. Яго сапраўдная асоба і краіна нараджэння сталі вядомыя толькі пасля яго смерці.