![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Rhodium_powder_pressed_melted.jpg/640px-Rhodium_powder_pressed_melted.jpg&w=640&q=50)
Родый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Родый (лац.: rhodium) Rh — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 45. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў. Серабрыста-белы метал, тэмпература плаўлення 1963°С, тэмпература кіпення 3727°С, шчыльнасць 12410 кг/м³. У звычайных умовах кампактны родый устойлівы да ўздзеяння ўсіх кіслот (у т.л. царскай гарэлкі) і шчолачаў. Здробнены пры тэмпературы 100°С узаемадзейнічае з сернай кіслатой, пры 200-600°С - з галагенамі, серай, селенам; пры 600-800°С у паветры акісляецца, утвараецца сесквіаксід.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/98/Rhodium_powder_pressed_melted.jpg/640px-Rhodium_powder_pressed_melted.jpg)