У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Хант.
Роджэр Хант (англ.: Roger Hunt; нар. 20 ліпеня 1938) — англійскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1966 у складзе нацыянальнай зборнай Англіі.
Хуткія факты Роджэр Хант, Агульная інфармацыя ...
|
---|
|
Агульная інфармацыя |
Нарадзіўся |
20 ліпеня 1938(1938-07-20)[1][2]
|
Памёр |
27 верасня 2021(2021-09-27)[3][4] (83 гады)
|
Грамадзянства |
Англія |
Рост |
1,75 м |
Пазіцыя |
нападнік |
Інфармацыя пра клуб |
Клуб |
завяршыў кар’еру |
Клубная кар’ера[* 1] |
|
Нацыянальная зборная[* 2] |
|
Узнагароды і медалі |
|
Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Прафесійную кар’еру пачаў у 1958 у «Ліверпулі», стаў пазней з ім двойчы чэмпіёнам Англіі, адзін раз уладальнікам Кубка Англіі, тройчы уладальнікам Суперкубка Англіі і адзін раз фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў УЕФА. Дэбютаваў у складзе «Ліверпула» 9 верасня 1959 года, а апошні матч адыграў 13 снежня 1969 года. Першы мяч забіў у першым жа матчы за клуб 9 верасня 1959 года, а апошні 26 лістапада 1969 года. Усяго за «Ліверпул» правёў 492 матчы (404 у лізе) і забіў 286 галоў (245 у лізе). У 1969 годзе перайшоў у «Болтан Уондэрэрс», за які выступаў да завяршэння кар’еры гульца ў 1972 годзе, згуляўшы за гэты час 76 матчаў і забіўшы 24 мяча ў вароты супернікаў.