Роберт Фогель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Уільям Фогель (англ.: Robert William Fogel; 1 ліпеня 1926, Нью-Ёрк — 11 чэрвеня 2013, Оўк Лон[en], Ілінойс) — амерыканскі эканаміст.
Роберт Фогель | |
---|---|
англ.: Robert Fogel | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1926(1926-07-01)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 чэрвеня 2013(2013-06-11)[4][5] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, гісторык эканомікі, гісторык, пісьменнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка і гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сайман Кузнец і George Heberton Evans[d][10] |
Член у | |
Прэміі |
Bancroft Prize[d] (1975) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1993) «за адраджэнне даследаванняў у галіне эканамічнай гісторыі, дзякуючы дадаткам да іх эканамічнай тэорыі і колькасных метадаў, якія дазваляюць тлумачыць эканамічныя і інстытуцыйныя змены». Сын эмігрантаў з Адэсы. Вучыўся ў Карнельскім і Калумбійскім універсітэтах. Ступень доктара атрымаў ва ўніверсітэце Джона Хопкінса. Выкладаў у Гарвардзе і Чыкагскім універсітэце. Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1998 годзе. На яго думку, невялікія новаўвядзенні ў прамысловасці ў большай ступені спрыяюць яе эвалюцыі, чым буйныя тэхналагічныя адкрыцці. Правёў фундаментальнае даследаванне на тэму: што было б з транспартнай сістэмай Злучаных Штатаў, калі б не была вынайдзена чыгунка. Адзін з заснавальнікаў кліаметрыі.