From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Гвіскар (каля 1015 — 17 ліпеня 1085) — адзін з правадыроў нарманаў, якія ўварваліся ў Італію.
Роберт Гвіскар | |
---|---|
старафр.: Robert Viscart | |
Нараджэнне |
1016 |
Смерць |
17 ліпеня 1085 |
Месца пахавання | |
Род | Атвілі[d] |
Бацька | Танкрэд дэ Гатвіль[d] |
Маці | Фрэсенда дэ Атвіль[d] |
Жонка | Альберада Буональберга[d][1] і Сішэльгаіта[d][1] |
Дзеці | Ражэр I Борса[d][2], Баэмунд I Тарэнцкі, Гі Атвільскі[d][2], Эма Атвільская[d], Мацільда д'Альтавія[d], Роберт Скаліа[d][2], Сібіла дэ Атвіль[d][2], Olympias[d][2], Héria de Hauteville[d][2], Mabille de Hauteville[d][2] і Constance of Sicily[d][2] |
Веравызнанне | хрысціянства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Удзельнічаў у войнах з візантыйцамі за тэрыторыі ў Паўднёвай Італіі, разбіў войскі Папы Льва IX пры Чывітатэ (1053). 3 1057 граф Апуліі. Папа Мікалай II узаконіў заваяванні Роберта Гвіскара і абвясціў яго ў 1059 герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі, а Роберт Гвіскар прынёс Папу васальную прысягу. Да 1072 валодаў Паўднёвай Італіяй і Сіцыліяй, залажыў асновы Сіцылійскага каралвўства. Папа Грыгорый VII, імкнучыся прыпыніць далейшыя заваяванні Роберта Гвіскара, адлучыў яго ў 1074 ад царквы, але ў 1080 зняў адлучэнне і перадаў таму ў лен усе занятыя ім тэрыторыі. Роберт Гвіскар перамог візантыйскія войскі Аляксея I Камніна ў бітве каля Дырахія (1081). У 1084 прыйшоў на дапамогу Папе Грыгорыю VII, якога ў Рыме трымаў у аблозе імператар Генрых IV. Выцесніў войскі імператара з Рыма, зруйнаваў і разрабаваў горад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.