Ратуша (Умеа)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ратуша (Умеа)map

Ратуша горада Умеа (шведск.: Umeå rådhus) была пабудавана пасля пажару, калі ў 1888 годзе згарэла ўся частка горада, дзе стаяла ранейшая ратуша, пабудаваная ў 1600 годзе. Новы будынак быў узведзены ў стылі галандскага неарэнесансу і завершаны ў 1890 годзе. Архітэктарам быў Олаус Фрэдрык Ліндстром. Ратуша заняла прыкметнае месца ў новым плане горада, яна знаходзіцца недалёка ад берага ракі, з фасадам на поўдзень у бок рачнога порта Юме[3].

Хуткія факты Ратуша Умеа, Краіна ...
адміністрацыйны будынак
Ратуша Умеа
Umeå rådhus
Thumb
Сучасны від ратушы
63°49′30″ пн. ш. 20°15′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Швецыя
Горад Умеа
Умеа, Вестэрботэн
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Архітэктар Фрэдрык Олаус Ліндстром
Дата заснавання 1890[2]
Дата пабудовы 1890 год
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Першы будынак

У 17 стагоддзі ў Умеа было толькі некалькі грамадскіх будынкаў — царква, школа і ратуша[4]. Ратуша стаяла на паўночным баку плошчы «Rodhyusturget» (Rådhustorget, «Ратушная плошча»)[5] і выкарыстоўвалася судом, гарадской адміністрацыяй і іншымі дзяржаўнымі установамі[4]. У той час, ратуша была аднапавярховым будынкам з трыма вокнамі з відам на плошчу[5].

Другі будынак

У Паўночную вайну горад быў некалькі разоў дашчэнту спалены рускімі войскамі, але пасля міру 1721 года на паўночным краі «Ратушнай плошчы» была пабудавана новая ратуша. Яна мела два паверхі і невялікую вежу з гадзіннікам. На першым паверсе размяшчаўся гарадскі (вінны) склеп (паб ці рэстаран, часта размешчаны ў ратушы ў Швецыі) і гарадская турма для даўжнікоў. На другім паверсе знаходзіліся танцавальная зала і меншая па памерах зборня (зала для збораў)[6]. Заходняе крыло складалася з двух пакояў, якія выкарыстоўваліся як класы для навучання[7].

Трэці будынак

У 1814 годзе была пабудавана новая, большая ратуша, якая размяшчалася на поўнач ад плошчы «Rodhyusturget» з фасадам на поўдзень. Будынак быў спраектаваны Сэмюэлем Энандэрам (Samuel Enander), які быў архітэктарам суперінтэнданцкага Савета (Överintendentsämbetet). У адпаведнасці з Законам 1776 года будынкі адміністрацый муніцыпалітэтаў павінны былі будавацца з каменю, але для Умеа зрабілі выключэнне: будынак быў узведзены з дрэва[8].

На першым паверсе былі гарадскі вінны склеп, пакоі для таргоў і турма. На ўсходнім баку на другім паверсе была вялікая зала і зала з «напоямі і закускамі». У заходняй палавіне на верхнім паверсе знаходзіліся зала пасяджэнняў магістрата і пакой для гарадскіх старэйшын[8].

Вышыня пакояў на другім паверсе была большаю, чым на першым паверсе, і фасад будынка, выкананы ў стылі «ампір»[9], быў к верху багацейшы[8].

Новы дызайн

У сярэдзіне 19-га стагоддзя ў Умеа адбываўся эканамічны рост. Ратуша была выкладзена белымі камянямі, а фасад атрымаў шэсць дарычных пілястраў[9]. У 1880 годзе будынак стаў жылым, у ім таксама размяшчалася тэлеграфная станцыя[10].

Цяперашні будынак

Олаус Фрэдрык Ліндстром, які стварыў у 1889—1890 гг. праект царквы Умеа, быў наняты, каб спраектаваць новую ратушу. Ліндстром быў натхнёны галандскім рэнесансам, які дазваляў некаторую асіметрыю[11]. Многія вежы зробленыя з вялікімі адрозненнямі ў вышыні і форме. Фасад строгі і пабудаваны з чырвонай цэглы. Партал, прасторы вакол акон і іншыя дэталі былі пабудаваныя з лёгкага пясчаніка. З меркаванняў эканоміі некаторыя элементы будынка былі зроблены з больш танных матэрыялаў, такіх як чыгун, і афарбаваныя алейнымі фарбамі пад колер будынка[12].

Быў зроблены большы акцэнт на вобласць вакол ратушы. Таксама, каб прыдаць ратушы манументальнасці, пры гавані быў разбіты парк[13].

Другі ўваход

Калі чыгунка дасягнула Умеа ў 1890, было вырашана размясціць станцыю на поўнач ад ратушы, г.зн. з задняга боку ратушы. Аднак, палічылі, што нельга, каб ратуша была павернута да караля задам, калі ён прыедзе сюды на цягніку ўрачыста адкрываць чыгунку. Па гэтай прычыне, перад каралеўскім візітам Оскара II у 1896 годзе быў пабудаваны другі галоўны ўваход будынка, з відам на поўнач[14].

Ніша на заходнім франтоне ратушы

2 ліпеня 1892 г. Віктар Рыдберг (Viktor Rydberg) і Георг фон Розен (Georg von Rosen) напісалі рэкамендацыйнае пісьмо ў гарадскі савет у падтрымку скульптара з Умеа Оскара Берга (Oscar Berg). Берг меў жаданне стварыць статую рымскай багіні правасуддзя і справядлівасці. Статуя была ўключана ў праект афармлення заходняй нішы над уваходам у стары паліцэйскі ўчастак. З-за высокага кошту рэканструкцыі будынка пасля пажару 1888 года гарадскі савет вырашыў, што ён не можа дазволіць сабе статую. Планы Хелмера Ослюнда (Helmer Osslund) і Еліс Ослюнд (Elis Åslund) па стварэнні статуі за 500 шведскіх крон былі адхіленыя па той жа прычыне. Такім чынам, ніша на заходнім франтоне ратушы застаецца пустою і дагэтуль[15].

Шматфункцыянальны будынак

У ратушы знаходзіцца зала для пасяджэнняў гарадскога савета. Заходняя частка будынка першапачаткова планавалася для юрыдычнай і выканаўчай улады — паліцэйскіх участкаў і арыштанцкіх памяшканняў на першым паверсе і залы суда на другім. Пазней увесь заходні бок будынка выкарыстоўваўся раённым судом Умеа. На працягу некалькіх гадоў на першым паверсе размяшчаліся тэлеграфная станцыя і паштовае аддзяленне, а таксама ў падвале дома пакоі для таргоў[16].

Бюст-помнік Густава II Адольфа

Thumb
Бюст Густава II Адольфа на фоне ратушы.

На паўдарозе паміж галоўнай вуліцы Старгатан (Storgatan) і падвойнай лесвіцы на паўднёвым баку гарадской ратушы (ад ракі) знаходзіцца мемарыяльны бюст заснавальніка Умеа — Густава II Адольфа. Бронзавы бюст размешчаны на гранітным пастаменце. Плінтус мае медаль з манаграмай «GARS» (Gustavus Adolphus Rex Sueciae). Вышыня бюста складае каля трох метраў. Створаны Ота Страндманам (Otto Strandman). Статуя была адкрыта на цырымоніі 20 жніўня 1924 года сумесна з 300-годдзем верстэрботэнскага палка[17]

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.