From Wikipedia, the free encyclopedia
Расійская акупацыя Запарожскай вобласці — ваенная акупацыя, якая пачалася 24 лютага 2022 года, калі расійскія войскі ўварваліся ва Украіну і пачалі захоп часткі Запарожскай вобласці. 26 лютага горад Бярдзянск перайшоў пад кантроль Расійскай Федэрацыі, пасля чаго Расія атрымала перамогу пад Мэлітопалем 1 сакавіка. Рускія войскі таксама аблажылі і захапілі горад Энэргадар, дзе размешчана Запарожская атамная электрастанцыя, якая перайшла пад кантроль Расіі 4 сакавіка.
Паведамлялася, што ўвосень Расійская Федэрацыя плануе правесці рэферэндумы па далучэнні Запарожскай і Херсонскай абласцей да РФ. У маі Расія пачала выдаваць пашпарты ў гэтых рэгіёнах. У ліпені Расія выдала ўказ, які распаўсюджвае расійскія законы аб ваеннай цэнзуры 2022 года на Запарожскую вобласць і прадугледжвае ў якасці пакарання дэпартацыю ў Расійскую Федэрацыю.
26 лютага 2022 года расійскія войскі захапілі порт Бердзянск і аэрапорт Бярдзянск[1][2]. На наступны дзень расійскія ваенныя цалкам ўзялі пад кантроль горад[3][4].
Пачынаючы з 14 сакавіка[5] порт выкарыстоўваўся расіянамі як лагістычны вузел для падтрымкі іх наступу на поўдні Украіны і, у прыватнасці, аблогі Марыупаля. 21 сакавіка расійскае СМІ «Звезда» паведаміла аб прыбыцці ў Бярдзянск дэсантных транспартаў. Афіцэр расійскага ВМС назваў гэта «знакавай падзеяй, якая адкрые лагістычныя магчымасці для Чарнаморскага флоту»[6].
24 сакавіка украінскія войскі нанеслі авіяўдар па Alligator-class дэсантным караблі Саратаў, які быў знішчаны і затоплены, і адзін з двух Ropucha-class дэсантных караблёў атрымалі пашкоджанні, але змаглі пакінуць порт[7][8]. У той час гэта была самая цяжкая марская страта, якую панесла Расія падчас уварвання, і адзін з самых значных поспехаў Украіны[9][10].
1 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля захопу горада жыхары Мэлітопаля правялі вулічную акцыю пратэсту супраць ваеннай акупацыі гораду. Пратэстоўцы прайшлі маршам і выкарыстоўвалі свае целы для блакавання калоны расійскай ваеннай тэхнікі[11][12].
10 сакавіка дырэктар Мэлітопальскага краязнаўчага музея Лэйла Ібрагімава была арыштаваная дома расійскімі сіламі і затрыманая ў невядомым месцы[13]. Праз дзень мэр Мэлітопаля Іван Фёдараў быў выкрадзены расійскімі ваеннымі за адмову супрацоўнічаць з імі і працягваў вывешваць украінскі сцяг у сваім кабінеце[14]. Расійскія ўлады не каментавалі знікненне Фёдарава, але пракуратура самаабвешчанай ЛНР абвінаваціла яго ў «тэрарыстычнай дзейнасці».
12 сакавіка Запарожская абласная адміністрацыя паведаміла, што выконваючым абавязкі гарадскога галавы прызначаная былая саветніца і дэпутат ад Апазіцыйнага блока[15] Галіна Данільчанка[16]. СБУ сцвярджала, што дэ-факта кіруе гарадскімі ўладамі былы народны дэпутат Украіны Яўген Баліцкі[17][18]. Тым часам сотні людзей выйшлі на акцыю пратэсту ў мэрыі Мэлітопаля з патрабаваннем вызваліць Фёдарава. Вольгу Гайсумаву, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Сумленнае Таварыства Мэлітопаля», арганізатара мясцовых акцый пратэсту супраць расійскіх войскаў, арыштавалі.[19]
13 сакавіка Мэлітопальскі гарсавет заявіў, што «акупацыйныя войскі Расійскай Федэрацыі спрабуюць незаконна стварыць акупацыйную адміністрацыю горада Мэлітопаль»[15]. Гарсавет звярнуўся да Генеральнага пракурора Украіны Ірыны Венедзіктавай з просьбай пачаць дасудовае расследаванне ў дачыненні да Данільчанкі і яе партыі «Апазіцыйны блок» па факце дзяржаўнай здрады[15]. «Украінская праўда» паведамляла, што расійскія ваенныя выкралі кіраўніка райсавета Мэлітопаля Сяргея Прыйму і спрабавалі выкрасці сакратара гарсавета Рамана Раманава[20]. Між тым расійская ваенная тэхніка па гучнагаварыцелях апавяшчала аб забароне мітынгаў і дэманстрацый, а таксама аб увядзенні каменданцкай гадзіны з 18:00 да 6:00[21].
14 сакавіка «Украінская праўда» паведаміла, што расійскія сілы прадухілілі новыя пратэсты, перакрыўшы цэнтральную плошчу Мэлітопаля[22]. Там таксама сцвярджаецца, што «двух актывістаў выкралі і вывезлі ў невядомым кірунку»[22].
16 сакавіка Фёдараў быў вызвалены з палону. Некаторыя ўкраінскія чыноўнікі сцвярджалі, што яго звольнілі ў рамках «спецаперацыі»[23][24][25]. Аднак пасля памочнік Зяленскага Дар’я Зароўная заявіла, што яго абмянялі на дзевяцярых расійскіх ваеннаабавязаных, захопленых украінскімі сіламі[26].
23 сакавіка 2022 года мэр Фёдараў паведаміў, што ў горадзе паўсталі праблемы з ежай, лекамі і палівам, а расійскія ваенныя захопліваюць прадпрыемствы, запалохваюць мясцовае насельніцтва і трымаюць пад вартай некалькіх журналістаў[27]. 22 красавіка Фёдараў заявіў, што падчас акупацыі горада партызанамі было забіта больш за 100 расійскіх салдат[28].
4 сакавіка горад Энэргадар і Запарожская атамная электрастанцыя патрапілі пад расійскую ваенную акупацыю.
Старшыня Запарожскай вобласці Аляксандр Старух 5 сакавіка заявіў, што расійскія войскі пакінулі горад пасля яго рабавання і сітуацыя ў горадзе цалкам кантралюецца мясцовымі ўладамі. Аднак Арлоў абверг гэтую інфармацыю і заявіў, што расійскія войскі ўсё яшчэ акупавалі перыметр горада і электрастанцыю, а мясцовыя ўлады ўсё яшчэ кіруюць горадам[29]. Украінская ваенная адміністрацыя на паўднёвым-усходзе пацвердзіла 7 сакавіка, што Энэргадар знаходзіцца пад кантролем расійскіх ваенных[30].
6 сакавіка МАГАТЭ апублікавала заяву, у якой гаварылася, што расійскія сілы ўмешваюцца ў працу электрастанцыі, у якой пазначана, што «любыя дзеянні кіраўніцтва станцыі, уключаючы мерапрыемствы, звязаныя з тэхнічнай эксплуатацыяй шасці рэактарных блокаў, патрабуюць папярэдняга адабрэння з боку расійскіх камандзіраў», і далей ідзе ў заяве, што «расійскія войскі на месцы аб’екта выключылі некаторыя мабільныя сеткі і інтэрнэт, таму дакладную інфармацыю з месца немагчыма атрымаць праз звычайныя каналы сувязі»[31]. 9 сакавіка міністр энэргетыкі Украіны Герман Галушчанка заявіў, што расійскія войскі трымаюць работнікаў электрастанцыі ў закладніках і прымусілі некалькіх зняць прапагандысцкія відэа[32].
Паводле дадзеных акупацыйнай адміністрацыі, Запарожская ваенна-грамадзянская адміністрацыя падзелена на 5 раёнаў, сярод якіх Бярдзянскі раён, Мэлітопальскі раён, Палогаўскі раён, Васільеўскі раён і Запарожскі раён[33].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |access-date=
і |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.