Расійскае ўварванне ў Крым
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уварванне Расійскай Федэрацыі ў Крым было здзейсненае расійскімі войскамі без знакаў адрознення на тэрыторыі Крыма з 20 лютага 2014 года з мэтай анексіі Крымскага паўвострава ад Украіны і акупацыі яго Расійскай Федэрацыяй.
Расійскае ўварванне ў Крым | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Частка расійска-ўкраінскай вайны | |||||||||||
Крым • Украіна • Расія | |||||||||||
| |||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||
Прарасійскія
сілы: ![]() ![]()
|
| ||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||
![]()
|
![]()
| ||||||||||
Лік удзельнікаў | |||||||||||
Пратэстуючыя: | Пратэстуючыя:
| ||||||||||
Страты | |||||||||||
![]() |
![]() |
Гэтым падзеям непасрэдна папярэднічалі шматмесячныя антыпрэзідэнцкія і антыўрадавыя акцыі («Еўрамайдан»), якія завяршыліся ў лютым 2014 года зменай улады ва Украіне. Першыя ж дзеянні новай улады выклікалі ў Крыме пратэсты мясцовага, у асноўнай масе рускамоўнага, насельніцтва, чаму спрыяла актывізацыя дзеянняў рускіх грамадскіх арганізацый («Руская абшчына Крыма» і партыя «Рускае адзінства»), якія прыступілі да мабілізацыі сваіх прыхільнікаў яшчэ ў сярэдзіне студзеня 2014 года, у сувязі з абвастрэннем супрацьстаяння ў Кіеве і кампаніяй захопаў адміністрацыйных будынкаў у шэрагу рэгіёнаў Украіны[54][55][56][57][58].
23—27 лютага была ажыццёўлена змена кіраўніцтва выканаўчай улады Севастопаля і Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Новыя крымскія ўлады заявілі аб нелегітымнасці новага кіраўніцтва Украіны[6][59] і звярнуліся па садзейнічанне і дапамогай да кіраўніцтва Расіі[60], якая аказала крымскім уладам усялякую падтрымку. Украінскія ўлады, у сваю чаргу, заявілі пра нелегітымнасць крымскіх.
16 сакавіка ў Крыме адбыўся рэферэндум аб магчымасці далучэння да Расіі[61][62]. 17 сакавіка паводле вынікаў рэферэндуму і Дэкларацыі аб незалежнасці, прынятай 11 сакавіка, была ў аднабаковым парадку абвешчаная суверэнная Рэспубліка Крым (руск.) (бел., у склад якой увайшоў Севастопаль. 18 сакавіка РФ і Рэспубліка Крым падпісалі дамову аб далучэнні Крыма да Расіі, у адпаведнасці з якім у складзе Расіі былі ўтвораны новыя суб’екты — Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль[63].
На момант пачатку крымскіх падзей ва ўкраінскім заканадаўстве адсутнічалі нарматыўныя прававыя акты, якія тычацца правядзення рэферэндумаў аб статусе часткі тэрыторыі Украіны. Згодна з Канстытуцыяй Украіны, пытанні змены тэрыторыі краіны вырашаюцца выключна на ўсеўкраінскім рэферэндуме (артыкул 73), а ўлічваючы ўнітарны дзяржаўны лад, усе пытанні па арганізацыі і працэдуры выбараў і рэферэндумаў вызначаюцца толькі законамі Украіны[64].
15 сакавіка сабраўся Савет Бяспекі ААН для галасавання па праекце рэзалюцыі супраць рэферэндуму ў Крыме, які прадугледжваў абвясціць будучы рэферэндум у Крыме такім, «што не мае сілы» і заклікаў усе краіны не прызнаваць яго вынікі. У праекце рэзалюцыі падкрэслівалася прыхільнасць СБ ААН прынцыпам адзінства, суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. 13 з 15 краін-членаў Савета Бяспекі падтрымалі праект рэзалюцыі. Аднак ён не быў прыняты, бо Расія, як пастаянны член Савета Бяспекі ААН, скарысталася правам вета і заблакіравала зацвярджэнне рэзалюцыі. Кітай устрымаўся пры галасаванні[65].
Большасць[~ 3] краін-членаў ААН не прызнае крымскі рэферэндум[66]. Украіна, ЗША[67][68], дзяржавы Еўрасаюза[69][70] і шэраг іншых краін[71][72], а таксама шэраг міжнародных арганізацый і аб’яднанняў, уключаючы НАТА, ПАСЕ (руск.) (бел.[73][74], ПА АБСЕ[75][76], ахарактарызавалі дзеянні Расіі як агрэсію, акупацыю і анексію часткі ўкраінскай тэрыторыі, падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Расія, са свайго боку, спасылаецца на замацаванае ў статутных дакументах ААН права народаў на самавызначэнне[4][77], якое, згодна з пазіцыяй РФ, і было рэалізавана насельніцтвам Крыма, «паўсталым» супраць змены ўлады ў краіне[78].